La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

СЛОВА ЖЫЦЦЯ Студзень 2012.

Presentazioni simili


Presentazione sul tema: "СЛОВА ЖЫЦЦЯ Студзень 2012."— Transcript della presentazione:

1 СЛОВА ЖЫЦЦЯ Студзень 2012

2 Як кожны год, ад 18 да 25 студзеня ў розных кутках зямлі адзначаецца Тыдзень малітвы за еднасць хрысціянаў, тым часам, як у іншых краінах ён адбываецца на свята Спаслання Святога Духа. Тэма на гэты Тыдзень малітвы 2012 г. узята з Ліста Святога Паўла да Карынцянаў (пар. 1 Кар 15, ): "Перамененыя перамогай Езуса Хрыста". Прапануем на Слова Жыцця гэты текст К'яры, у якім яна каментуе верш з Ліста да Каласянаў 3,1 і які , як нам здаецца, адпавядае выбранай тэме.

3 «Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога» (Кал 3,1)

4 Гэтыя словы, звернутыя Святым Паўлам да супольнасці ў Калосах, гавораць нам, што існуе такі свет, у якім валадарыць сапраўдная любоў, поўная еднасць, справядлівасць, супакой, святасць, радасць; свет, куды грэх і сапсаванасць не могуць ужо ўвайсці; свет, дзе Божая воля выканана дасканала.

5 Гэта свет, да якога належыць Езус
Гэта свет, да якога належыць Езус. Свет, які Ён адхіліў перад намі сваім уваскрасеннем, прайшоўшы праз жорсткае выпрабаванне цярпення.

6 «Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога»

7 І мы - як кажа Святы Павел - не толькі пакліканыя да гэтага свету Хрыста, але ўжо да яго належым.

8 Вера нам гаворыць, што праз хрышчэнне мы сталіся далучаныя да Хрыста і таму прымаем удзел у Ягоным жыцці, у Ягоных дарах, у Ягонай спадчыне, у Ягонай перамозе над грахом і над сіламі зла - мы сапраўды з Ім уваскрэслі.

9 Але ў адрозненне ад душаў Святых, якія ўжо дасягнулі мэты, наша прыналежнасць да гэтага свету Хрыста - няпоўная і нераскрытая, і асабліва - нетрывалая і неканчатковая.

10 Пакуль жывем на гэтай зямлі, мы падданыя тысячам небяспек, цяжкасцяў і спакусаў, якія могуць нас пахіснуць, могуць запаволіць нас на шляху ці нават адхіліць яго ў бок фальшывых мэтаў.

11 «Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога»

12 І цяпер зразумелы заклік Апостала: «шукайце тое, што ўвышыні».
І цяпер зразумелы заклік Апостала: «шукайце тое, што ўвышыні».

13 Старайцеся выйсці, не фізічна, але духоўна, з гэтага свету, пакіньце яго правілы і прагненні, каб дазволіць думкам і пачуццям Езуса кіраваць вамі ў кожнай сітуацыі.

14 "Тое, што ўвышыні" азначае Закон Вышынь - Закон Нябеснага Валадарства, які Езус прынёс на зямлю і прагне, каб мы ўжо цяпер ім жылі.

15 «Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога»

16 Як жа жыць гэтым Словам Жыцця?

17 Яно пабуджае нас не задавальняцца сярэдненькiм жыццём, складзеным з паўмер і кампрамісаў, але з дапамогай Божай ласкі старацца жыць згодна з Законам Хрыста.

18 Яно пабуджае нас сведчыць у нашым асяроддзі аб прынесеных Езусам на зямлю каштоўнасцях: гэта можа быць дух згоды і супакою, служэння братам, паразумення і прабачэння, сумленнасці, справядлівасці, бездакорнасці ў нашай працы, вернасці, чысціні, пашаны да жыцця і г.д.

19 Як бачым, праграма - шырокая, як жыццё
Як бачым, праграма - шырокая, як жыццё. Але каб не застацца ў неакрэсленасці, у гэтым месяцы будзем жыць па тым Законе Езуса, які падсумоўвае ў сабе ўсе іншыя: бачыць у кожным браце Хрыста і служыць Яму.

20 Ці ж не гэта будзе ад нас патрабавана ў канцы нашага жыцця?
Ці ж не гэта будзе ад нас патрабавана ў канцы нашага жыцця?

21 «Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога» (Кал 3,1) “Parola di Vita”, pubblicazione mensile del Movimento dei Focolari. Testo di: Chiara Lubich, scritta nel giugno Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) Questo commento alla Parola di Vita è tradotto in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su (da dove si può scaricare)


Scaricare ppt "СЛОВА ЖЫЦЦЯ Студзень 2012."

Presentazioni simili


Annunci Google