La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)

Presentazioni simili


Presentazione sul tema: "“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)"— Transcript della presentazione:

1 “Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)
Словo жыцця “Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20) Студзень 2017

2 “Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)

3 "Учора пайшла я з мамай і яе сяброўкай на абед
"Учора пайшла я з мамай і яе сяброўкай на абед. Замовiла сабе на дадатак гарошак, каб потым з'есці дэсерт, які мне вельмі падабаецца. Але мама сказала: не!

4 Я ўжо пачала надзiмацца, але тут зразумела, што як раз у маме ёсць Езус, і ўсміхнулася".

5 "Сёння, пасля цяжкога працоўнага дня, вярнуўся дадому
"Сёння, пасля цяжкога працоўнага дня, вярнуўся дадому. Калi глядзеў тэлевізар, мой брат адабраў у мяне з рук пульт. Я вельмі знерваваўся, але праз момант супакоіўся і даў яму прагледзець ягоную праграму".

6 «Сёння, калі мой бацька размаўляў са мною, я дёрзка яму адказваў
«Сёння, калі мой бацька размаўляў са мною, я дёрзка яму адказваў. Глянуўшы на яго, я ўбачыў, што яму было крыўдна. Я папрасіў у яго прабачэння і ён мне прабачыў".

7 Гэта некалькi досведаў са Словаў жыцця, расказаных дзецьмi з пятага класа пачатковай школы ў Рыме.

8 Магчыма, тут не відно непасрэднае сувязi гэтых перажыванняў са зместам Слова, якім жылі ў тым часе, але яны з'яўляюцца плёнам жыцця Евангеллем. Кожнае слова ёсць заклікам да любові.

9 Кожнае Слова, якое мы хочам рэалізаваць у жыццi, заўсёды будзе выклiкаць тыя ж эфекты: Слова будзе змяняць нашае жыццё, будзе запальваць іскру ў сэрцы, каб мы былi ўважлівымі да патрэбаў іншых, будзе арганiзоўваць нашае служэнне для братоў і сясцёр.

10 I гэта не можа быць інакш, бо прыняцце Слова i жыццё iм нараджае ў нас Езуса і заахвочвае нас да таго, каб жыць, як Ён.

11 Гэта дазваляе нам зразумець словы св. Паўла, скiраваныя да Карынцянаў.

12 Тым, што пакiравала апостала абвяшчаць Евангелле і будаваць адзінства ў супольнасцях, якiя ён заснаваў, быў глыбокі досвед жыцця з Езусам.

13 Павел адчуваў, што Езус яго любіць i збавiць; што Ён пранiкае ў яго жыццё ажно да той ступенi, што ніхто і нішто не можа адлучыць Яго, што гэта ўжо не Павел жыў, але жыў у ім Езус.

14 Усведамленне таго, што Бог палюбіў нас аж да таго, што аддаў сваё жыццё, прыводзiла Паўла ў вар'яцтва, не давала яму супакою і з непераадольнай сілай прымушала яго любіць гэтак сама, з той самай любоўю.

15 Ці любоў Хрыста кіруе i намi з той жа моцай?

16 Калі мы сапраўды дасведчылі Ягонай любовi, мы не зможам не адказаць узаемнасцю. Мы павінны з адвагаю ўвайсцi туды, дзе ёсць падзелы, канфлікты, нянавісьць, каб прынесьці згоду, супакой, адзінства.

17 Любоў дазваляе ўзняць сэрца па-над перашкодамi дзеля таго, каб увайсцi ў непасрэдны кантакт з людзьмі, пастарацца іх зразумець, увайсці ў іх становішча, каб сумесна шукаць выйсце.

18 I гаворка ідзе не пра нейкую выключную акцыю
I гаворка ідзе не пра нейкую выключную акцыю. Да адзінства варта імкнуцца любой цаной, каб не змаглi нас паралізаваць альбо заблакаваць анi ілжывая разважлівасць, анi страх чакання цяжкасцяў або процідзейнічання.

19 Гэта важна і натхняльна асабліва ў галіне экуменізму
Гэта важна і натхняльна асабліва ў галіне экуменізму. Таму гэтае Слова i было выбрана на гэты месяц, бо ў iм святкуецца Тыдзень Ўсеагульнай малітвы аб адзінстве хрысціянаў,

20 а хрысціяне, якія належаць да розных цэркваў, павінны жыць так, каб любоў Хрыста кіравала іх выходзіць насустрач адзін аднаму для таго, каб аднавіць страчанае адзінства.

21 К'яра Любіч на адкрыцці Другога Экуменiчнага Зграмаджэння Еўропы ў Граце (Аўстрыя), 23 чэрвеня 1997 года сказала: "Праўдзівым хрысціянінам, па-сапраўднаму ўдзельнiчаючым у паяднаннi, будзе той, хто ўмее любіць блiжнiх любоўю самога Бога,

22 любоўю, якая бачыць Езуса ў кожным, якая скiравана да ўсіх – бо Езус памёр за ўвесь чалавечы род - якая заўсёды бярэ на сябе ініцыятыву, якая любіць першаю;

23 тою любоўю, якая любіць кожнага, як самога сябе, якая яднаецца з братамі і сёстрамі ў цярпеннях і ў радасцях.

24 Трэба, каб i Цэрквы любiлi адна адну тою ж любоўю".

25 Давайце i мы жыць гэтым радыкалізмам любові з прастатой і шчырасцю дзяцей з гэтай рымскай школы.

26 Testo di Padre Fabio Ciardi OMI
“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20) Testo di Padre Fabio Ciardi OMI Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) * * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su


Scaricare ppt "“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)"

Presentazioni simili


Annunci Google