Scaricare la presentazione
La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore
1
Слова Жыцця Красавiк 2013
2
«Не наракайце, браты, адзін на аднаго» (Як 5, 9).
3
Каб лепш зразумець Слова Жыцця, прапанаванае нам у гэтым месяцы, нам трэба мець на ўвазе абставіны, у якіх апостал напісаў гэтыя словы.
4
Гэта было падчас адмоўных з'яваў, што адбывалiся ў хрысціянскiх супольнасцях, куды i быў адрасаваны ліст святога апостала Якуба.
5
Размова iдзе пра сварку з прычыны сацыяльнай няроўнасці, эгаістычнага выкарыстання багаццяў i працы работнiкаў, пра тое, што вера выяўлялася ў словах больш, чым у справах...
6
Усё гэта прыводзiла да ўзаемнай варожасці і крыўд, выклікаючы заклапочанасць ва ўсёй супольнасці.
7
«Не наракайце, браты, адзін на аднаго»
8
Ужо ў апостальскія часы можна было заўважыць тое, што мы бачым і сёння ў нашым грамадстве.
9
Самымi вялікiмi цяжкасцямi ў жыцці веры найчасцей былi не тыя, якія прыходзяць звонку, гэта значыць са свету, а тыя, што паўстаюць унутры –
10
з сітуацый і паводзін нас самых, а таксама нашых братоў і сясцёр, з ўчынкаў, якія не адпавядаюць хрысціянскім ідэалам.
11
А гэта выклікае пачуццё трывогі, недавер, разгубленасць.
12
«Не наракайце, браты, адзін на аднаго»
13
Калі, аднак, ўсе гэтыя больш-менш сур'ёзныя супярэчнасці і неадпаведнасці маюць свае карані ў слабой, недаспелай веры і ў вельмі яшчэ недасканалай любові да Бога і бліжняга, то першай рэакцыяй хрысціяніна не павінна быць нецярпенне ці горыч, але пастава, якой навучае Езус.
14
А Ён чакае ад нас цярплівасцi, разумення і міласэрнасцi, каб тое зернейка дабра, якое было пасеяна ў нас, мела магчымасць развіцца, як тлумачыцца гэта ў прыпавесцi аб пустазеллi (Мф. 13, ).
15
«Не наракайце, браты, адзін на аднаго»
16
То як нам выконваць Слова Жыцця ў гэтым месяцы
То як нам выконваць Слова Жыцця ў гэтым месяцы? Яно ставіць перад намі цяжкі аспект хрысціянскага жыцця.
17
Мы таксама належым да розных аб'яднанняў (сям'я, парафiя, працоўнае асяроддзе, розныя грамадскія і свецкія суполкi), дзе, на жаль, мы можам дайсці да шматлiкiх сімптомаў чагосцi, на нашу думку, дрэннага –
18
як у сэнсе паглядаў, так i ў сэнсе ўчынкаў і iх наступстваў, аб якiх мы шкадуем і якiя выклікаюць агіду.
19
Тут як раз ёсць шмат магчымасцяў, каб добра пражыць Словам Жыцця ў гэтым месяцы.
20
Замест таго каб скардзіцца ці асуджаць - калі прыйдзе такая спакуса - давайце будзем памяркоўнымi, будзем намагацца зразумець, а потым - калі гэта магчыма - ўжываць братэрскi напамiн.
21
А перш за ўсё, трэба даваць хрысціянскае сведчанне ў адказ на ўсялякi недахоп любовi альбо заангажаванасць іншых, сведчанне большай любоўю і адданасцю з нашага боку.
22
«Не наракайце, браты, адзін на аднаго» (Як 5, 9).
«Не наракайце, браты, адзін на аднаго» (Як 5, 9). Testo di Chiara Lubich, scritto nel 1989 Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) * * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su
Presentazioni simili
© 2024 SlidePlayer.it Inc.
All rights reserved.