La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

Слова Жыцця, штосцi новае К'яра Любіч i о. Фабiа Чардзi

Presentazioni simili


Presentazione sul tema: "Слова Жыцця, штосцi новае К'яра Любіч i о. Фабiа Чардзi"— Transcript della presentazione:

1 Слова Жыцця, штосцi новае К'яра Любіч i о. Фабiа Чардзi
“Каментары не будуць мець подпісу К'яры Любіч. Гэта навіна, якая доўжыцца. Многія, магчыма, гэтым здзівяцца. Ужо каментар да Слова Жыцця на студзень, якi ў далейшым будзе выбiрацца прэзідэнтам Руху Факаляраў, на сёння Марыяй Вочэ, не меў подпісу "К'яра Любіч". Мы прызвычаiлiся жыць у сяброўстве з ёю. Яе каментары застаюцца бясцэнным скарбам, які мы працягнем выкарыстоўваць надалей; яны заўсёды будуць матэрыялам для роздуму і крыніцай натхнення. У гэтым годзе, каментары рыхтуе ойча Фабiа Чардзi, аблат Беззаганнай Панны Марыі. У сваім інтэрв'ю для “Citta Nuova” ён кажа: "Згодна з традыцыяй, створанай К'яраю, мы пакліканыя працягваць тое, што рабіла яна. Будзем разважаць Святое Пісанне, таму што яно заўсёды дае новыя адказы на пастаянна зменлівых сітуацый"”. К'яра Любіч i о. Фабiа Чардзi

2 Слова Жыцця на люты 2015 “Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай” (Рым 15, 7).

3 Маючы намер адправіцца ў Рым, а адтуль далей у Іспанію, апостал Павел адным са сваіх лістоў звярнуўся да хрысціянскіх суполкаў, што iснавалi ў гэтым горадзе.

4 Сярод тых, хто сведчыў аб шчырым і глыбокім прыняцці Евангелля, была вялікая колькасць пакутнікаў, але, як і ўсюды, хапала спакусаў, непаразуменняў, і нават саперніцтва. Рымскія хрысціяне былі вельмі разнастайныя, бо мелi рознае сацыяльнае паходжанне, розныя культурныя і рэлігійныя каранi.

5 Сярод iх былі тыя, хто прыйшоў з юдаізму, з колаў эліністычнай культуры, але таксама і са старажытных рымскiх рэлігій, са стаіцызму, з розных філасофскіх плыняў. Яны былi носьбiтамi традыцыйных для іх думак і этычных перакананняў.

6 Некаторыя з іх апісаныя як "слабыя", бо яны лёгка паддавалiся пэўным дыетычным звычкам, як, напрыклад, вегетарыянцы альбо тыя, хто прытрымлiваўся асаблівых постных дзён, вызначаных у каляндары. Іншыя названыя "моцнымi", таму што, вольныя ад гэтых абмежаванняў, яны не залежалi ад нейкіх табу, звязаных з ежай або рытуаламi.

7 Да iх усіх Павел звяртаецца з нечаканым запрашэннем:

8 “Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.”
“Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.”

9 Ужо ў першых словах гэтага ліста ён кранаецца гэтай тэмы: звяртаецца спачатку да "моцных", заахвочваючы іх прымаць "слабых", незалежна ад паглядаў; а потым да "слабых", каб прынялi "моцных", не асуджаючы, таму што i самы яны былі прынятыя праз Бога.

10 Святы Павел перакананы, што кожны з iх, нягледзячы на разнастайнасць вераванняў і практык, кіруецца любоўю да Бога.

11 Таму не можа быць прычынай для асуджэння кагосці тое, што ён думае інакш, i тым больш нельга абражаць чалавека, выказваючы яму нейкія фанабэрыі або перавагі. Наадварот, трэба мець павагу і бачыць у кожным дабро, каб узаемна будаваць, ствараць супольнасць, каб будаваць у ёй адзінства (пар. 14, 1-23).

12 Святы Павел кажа аб тым, як у гэтым выпадку выконваць асноўны прынцып хрысціянскага жыцця, якi ён толькі што нагадаў у лісце: «любоў ёсць выкананнем Закону» (13,10). Не паступаючы “згодна з любоўю” (14,15), хрысціяне Рыму былі меней адкрытыя на "дух братэрства", які павінен ажыўляць членаў кожнай супольнасцi.

13 Апостал прапануе як узор ўзаемнай адкрытасці Езуса, “які не дагаджаў сабе”, але праз сваю смерць ўзяў на сябе нашыя слабасцi (пар. 15, 1-3). З вышынi крыжа Ён прыцягвае ўсiх да сябе, абдымае Яна – габрэя разам з рымскiм сотнiкам, Марыю Магдаліну разам са злачынцам, укрыжаваным побач з Ім.

14 “Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.”
“Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.”

15 Гэтак жа i ў нашых хрысціянскіх супольнасцях, хоць усе мы “умілаваныя Бога, пакліканыя святымi” (1,7) хапае, як i ў рымскіх, дысгармоніі і кантрастаў, звязаных з рознымі спосабамі бачання і культурнымi адрозненнямi.

16 Часта супрацьпастаўляюць традыцыяналістаў і наватараў, альбо – кажучы больш проста, але i больш выразна, - тых, хто з'яўляюцца больш адкрытымі і больш закрытымі, разумеючых хрысціянства больш сацыяльным ці больш духоўным.

17 Разнастайнасць з’яўляецца крынiцай палітычных адрозненняў і паглыбляе адрозненні сацыяльныя. У цяперашні час мы бачым, што імігранты ўплываюць таксама на літургічныя групы, прысутнiчаюць у розных касцёльных суполках, якія становяцца ўсё больш разнастайнымі з пункту гледжання культуры і геаграфічнага паходжання.

18 Такую ж дынаміку можна ўбачыць у адносiнах паміж хрысціянамі розных канфесій, і таксама ў сем'ях, у асяроддзi на працы ці ў палітыцы. I нараджаецца спакуса асуджэння тых, хто думае не так, як мы, ці адчування перавагі праз стэрыльнае параўнанне і ўзаемнае непрыняцце.

19 Прыклад, прапанаваны апосталам Паўлам, мае на ўвазе не спрашчаючы унiфармiзм, але ўзбагачаючыя адносіны паяднання паміж разнастайным. Не без падстаў, на два абзаца раней, у тым жа лісце, гаворыцца аб адзінстве цела ў разнастайнасці яго членаў у выглядзе мноства дароў, якія ўзбагачаюць і ажыўляюць супольнасць (пар. 12, 3-13).

20 Калi скарыстаць параўнанне папы Францыска, то мадэллю гэтага ёсць не сфера, дзе кожная кропка знаходзiцца на роўнай адлегласці ад цэнтра і няма ніякай розніцы паміж адной кропкай і іншай. Але мадэллю з’яўляецца шматграннік, усе паверхнi якога розныя і скампанаваныя асіметрычна, дзе кожная частка мае сваю арыгінальнасць.

21 “Нават людзі, якіх можна было б крытыкаваць за памылкі, маюць, што прапанаваць, і гэта не павінна быць згублена. Гэта адзінства народаў, якiя праз універсальны парадак захоўваюць свае індывідуальныя рысы. Гэта адзiнства людзей, якія шукаюць агульнага дабра, па-сапраўднаму ахоплiваючага ўсiх”.

22 “Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.”
“Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.”

23 Гэтае слова жыцця – нечаканае запрашэнне да таго, каб распазнаць тое, што з'яўляецца пазiтыўным у iншых, хоць бы таму, што Хрыстос ахвяраваў сваё жыццё таксама i за тых, каго мы схільныя асудзіць.

24 Яно ёсць запрашэннем да таго, каб слухаць іншых, не ўключаючы механізмаў абароны, застаючыся адкрытымі для пераменаў, да таго, каб з павагаю і любоўю прыняць розніцу, каб узнікла супольнасць разнастайная і ў той жа час адзіная.

25 Гэтае слова было абрана евангелічнай супольнасцю ў Германіі, каб яно было перажытае сумесна яе членамі, стаўшы для іх святлом на 2015 год. Давайце дзяліцца гэтым словам, хаця б у гэтым месяцы, з прадстаўнікамі розных канфесiй, каб яно сталася знакам узаемнага прыняцця.

26 Такім чынам мы можам узнесці хвалу Богу адзіным духам і адзінымi вуснамi (15,6) - як казала К'яра Любіч ў Жэневе, у саборы св. Пятра, прыналежным да рэфармацкай царквы:

27 "Сучаснасць патрабуе ад кожнага з нас любовi, вымагае еднасцi, адзінства і салідарнасці.

28 I заклікае ўсе цэрквы адбудаваць адзінства, разбуранае за стагоддзi

29 “Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.”
“Прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.” Testo di Padre Fabio Ciardi OMI Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) * * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su


Scaricare ppt "Слова Жыцця, штосцi новае К'яра Любіч i о. Фабiа Чардзi"

Presentazioni simili


Annunci Google