La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

Слово Жыцця Люты 2013.

Presentazioni simili


Presentazione sul tema: "Слово Жыцця Люты 2013."— Transcript della presentazione:

1 Слово Жыцця Люты 2013

2 «Мы ведаем, што мы перайшлi са смерцi ў жыццё, бо любiм братоў»
(1 Ян 3,14)

3 Святы Ян піша да заснаваных iм самім хрысціянскіх супольнасцяў у моманце перажывання iмi вялікiх цяжкасцяў.

4 Сталі з’яўляцца ерасі і ілжывыя вучэнні аб веры і маральнасці, апроч таго хрысціянам даводзілася жыць у суровых умовах паганскага асяроддзя, варожага духу Евангелля.

5 Каб дапамагчы ім, апостал паказвае эфектыўны сродак, якi ўключае ў сябе ўсе запаведзі: любіць братоў, жыць па запаведзі любові, якую яны атрымалі на самым пачатку.

6 Хто будзе паступаць такiм чынам, спазнае, чым ёсць "жыццё", гэта значыць ён будзе што раз глыбей уваходзiць ў еднасць з Богам, дасведчыць, што Бог ёсць Любоў. І адчуўшы гэта, умацуецца ў сваёй веры і будзе ў стане супрацьстаяць любому нападу, асабліва падчас выпрабаванняў.

7 «Мы ведаем, што мы перайшлi са смерцi ў жыццё, бо любiм братоў»

8 "Мы ведаем. ". Апостал спасылаецца на веды, што прыходзяць з вопытам
"Мы ведаем ...". Апостал спасылаецца на веды, што прыходзяць з вопытам. Ён як бы мовiць, што мы гэта падцвердзілi, адчулi, дакрануўшыся.

9 Гэта тая выснова, якую хрысціяне, якім было прапаведана Евангелле, зрабiлi на самым пачатку свайго навяртання: калi ты рэалiзуеш Божыя запаведзі, асабліва запаведзь любовi да брата, то тым самым ты ўваходзiш у жыццё самога Бога.

10 Але цi сучасныя хрысціяне ведаюць гэтае дасвядчэнне
Але цi сучасныя хрысціяне ведаюць гэтае дасвядчэнне? Яны ведаюць напэўна, што запаведзі Пана карысныя дзеля жыцця. Езус раз за разам з нацiскам ўзгадвае, што недастаткова толькi слухаць, але трэба жыць словамi Бога (пар. Мц 5,19; 7,21-26).

11 Для большасці з нас, аднак, па несвядомасці альбо праз чыста тэарэтычныя веды, пазбаўленыя вопыту, застаецца зусім незразумелым той вялікі аспект хрысціянскага жыцця, які апостал паказвае тут: а менавiта, што, калі мы жывем па запаведзi любові, то Бог бярэ нас у сваю ўласнасць, і бясспрэчнаю прыкметаю гэтага ёсць жыццё, супакой, радасць, якiя Ён дазваляе нам спазнаць ўжо тут, на гэтай зямлi.

12 Тады ўсё раз’ясняецца, усё становiцца гарманічным

13 «Мы ведаем, што мы перайшлi са смерцi ў жыццё, бо любiм братоў»

14 Гэтае Слова Жыцця кажа нам, што любоў да бліжняга з’яўляецца каралеўскаю дарогаю, якая вядзе нас да Бога.

15 Калі мы Ягоныя дзеці, то для Яго найбольш важным ёсць нішто iншае, як наша любоў да брата. Мы не можам зрабіць для Яго большае радасці, чым тая, якую мы прыносiм Яму, калi любім нашых братоў.

16 Братэрская любоў – апроч таго, што прыводзіць нас да еднасці з Богам – з’яўляецца яшчэ невычэрпнай крыніцай унутранага святла, крыніцай жыцця, духоўных плёнаў, няспыннага адраджэння.

17 Яна захоўвае люд хрысціянскі ад разлажэння, акасцянення, застою, адным словам, дазваляе "перайсці са смерці ў жыццё".

18 Таму, калі любовi не хапае, усё вяне і памірае
Таму, калі любовi не хапае, усё вяне і памірае. I тады мы бачым з’явы, так шырока распаўсюджаныя ў свеце, у якім мы жывем: адсутнасць энтузіязму i ідэалаў, абыякавасць, смутак, жаданне ўцячы, страту каштоўнасцяў, і гэтак далей....

19 «Мы ведаем, што мы перайшлi са смерцi ў жыццё, бо любiм братоў»

20 Браты, пра якіх тут кажа апостал, гэта у першую чаргу члены супольнасцi, да якой мы належым. Калі сапраўды мы павінны любіць усіх людзей, дык, мусіць, наша любоў павінна пачынацца з тых, хто жыве побач з намі кожны дзень, а потым ужо распаўсюджвацца на ўсё чалавецтва.

21 Таму мы павінны думаць у першую чаргу пра сваiх родных, з кiм жывем, пра калег з працы, пра нашых парафiянаў, членаў суполак ці законаў, да якiх мы належым.

22 Любоў да брата не будзе сапраўднай і ўпарадкаванай, калі яна не будзе пачынацца з іх. Усюды, дзе мы знаходзімся, мы пакліканы будаваць сям’ю дзяцей Божых.

23 «Мы ведаем, што мы перайшлi са смерцi ў жыццё, бо любiм братоў»

24 Гэта Слова Жыцця адкрывае перад намi вялікія перспектывы

25 Яно перш за ўсё нагадвае нам, што любоў да бліжняга ёсць тым адказам, якi мы павінны даваць свету, у якiм пануюць змаганне, права сiлы, падман, дзе цынізм становіцца прынцыпам дзеяння і дзе часта здаецца, што ўсё спаралізавана матэрыялізмам і эгаізмам.

26 Гэтая любоў ёсць лякарствам, якое можа вылечыць свет
Гэтая любоў ёсць лякарствам, якое можа вылечыць свет. Калі мы жывем па запаведзi любові, то не толькі нашае жыццё набывае сілы, але і ўсё вакол нас узбагачаецца – яна пашыраецца і разлiваецца, якбы хваля божага агню, якая разыходзiцца і распраменьваецца, пранікаючы сацыяльныя тканкі, растапляючы лёд паміж чалавекам і чалавекам, паміж групай і групай, і паступова праймае ўсё грамадства.

27 Так што вырашайце. Братоў, якiх трэба любіць у імя Езуса, мае кожны
Так што вырашайце! Братоў, якiх трэба любіць у імя Езуса, мае кожны. Маем iх заўсёды. Давайце быць вернымi гэтай любові, давайце дапамагаць іншым быць вернымi ёй! Спазнаем у глыбіні душы, што азначае з’яднацца з Богам. Вера адродзіцца, сумнiвы знікнуць, мы болей не будзем ведаць, што такое нуда. Жыццё станецца поўным, багатым.

28 «Мы ведаем, што мы перайшлi са смерцi ў жыццё, бо любiм братоў»
“Parola di Vita”, pubblicazione mensile del Movimento dei Focolari. Testo di: Chiara Lubich, scritta nel 1985/8 Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) Questo commento alla Parola di Vita è tradotto in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su


Scaricare ppt "Слово Жыцця Люты 2013."

Presentazioni simili


Annunci Google