La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

La presentazione è in caricamento. Aspetta per favore

СЛОВА ЖЫЦЦЯ Красавiк 2014.

Presentazioni simili


Presentazione sul tema: "СЛОВА ЖЫЦЦЯ Красавiк 2014."— Transcript della presentazione:

1 СЛОВА ЖЫЦЦЯ Красавiк 2014

2 „Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго
„Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго.” (Ян 13,34)

3 Езус сказаў гэтыя словы перад мукаю
Езус сказаў гэтыя словы перад мукаю. I яны сталiся адначасова i развітаннем, і завяшчаннем.

4 Задумайцеся, як гэта важна!

5 Калі вы не можаце забыць словы, што перад смерцю сказаў бацька, то тым больш гэта можна аднесцi да словаў Бога! Падумайце, як гэта сур'ёзна.

6 „Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго
„Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго.”

7 Езус iдзе на смерць, і ў словах, сказаных Ім, ужо адчуваецца, што адыход блiзка. Ягоная надыходзячая смерць патрабуе, перш за ўсё, вырашыць пэўную праблему. А менавiта, што Ён можа зрабіць, каб застацца сярод сваіх і весцi Касцёл далей?

8 Ведаем, што Езус прысутнічае ў сакрамэнтах, напрыклад, з’яўляецца ў Эўхарыстыі падчас святой Імшы.

9 Але Езус таксама прысутнічае i там, дзе ёсць узаемная любоў

10 Такiм чынам, Ён прысутнічае толькі ў такой супольнасцi, у якой ёсць сувязі ўзаемнай любові.

11 Праз гэткую супольнасць Ён можа надалей аб’яўляцца свету і ўплываць на яго.

12 Хіба гэта не выдатна? Хіба вы не хацелi б неадкладна пачаць жыць такой любоўю разам з іншымі хрысціянамі, разам з вашымi блiжнiмi?

13 Святы Ян, спасылаючыся на гэтыя словы, бачыць ва ўзаемнай любові самую важную запаведзь Касцёла, чыё прызначэнне - быць супольнасцю, быць адзiнствам.

14 „Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго
„Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго.”

15 Далей Езус кажа: "Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго."

16 Такім чынам, сапраўднай прыкметай вучняў Хрыста ёсць тое, што яны жывуць ва ўзаемнай любові. Па гэтым можна пазнаць хрысціянаў. А калі гэтага не будзе, свет не ўбачыць Езуса ў Касцёле.

17 „Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго
„Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго.”

18 Узаемная любоў будуе адзінства. А што робіць адзінства
Узаемная любоў будуе адзінства. А што робіць адзінства? Езус кажа далей: „...каб усе былі адно ... каб свет паверыў...”.

19 Так адзінства, якое аб’яўляе прысутнасць Езуса, прыцягвае свет да Яго
Так адзінства, якое аб’яўляе прысутнасць Езуса, прыцягвае свет да Яго. Свет верыць у Яго, шукаючы адзінства, шукаючы ўзаемнай любовi.

20 „Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго
„Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго.”

21 На Апошняй Вячэры, Езус назваў гэтую запаведзь таксама "сваёю"
На Апошняй Вячэры, Езус назваў гэтую запаведзь таксама "сваёю". Яна "Ягоная", і таму асабліва дарагая Яму.

22 Таму мы не можам разглядаць яе як адну з многіх запаведзяў, яшчэ адно правіла альбо прынцып. Езус хоча тут паказаць нам, як трэба жыць, хоча сказаць, на чым трэба засноўваць сваё існаванне.

23 Для хрысціянаў першых стагоддзяў гэтая запаведзь была асновай жыцця
Для хрысціянаў першых стагоддзяў гэтая запаведзь была асновай жыцця. Святы Пётр казаў: "Перш за ўсё майце трывалую любоў адзін да аднаго» (1П 4: 8).

24 Перад тым, як пачаць працаваць, вучыцца, перш чым ісці на Святую Iмшу цi рабіць хоць што звыклае, трэба ўпэўнiцца, ці ёсць паміж намi і тымi, хто з намi жыве, ўзаемная любоў. Калі так - тады ўсё набывае вартасць. А без гэтага падмурку перад Богам нiшто не iдзе ў залiк.

25 „Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго
„Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго.”

26 Езус кажа таксама, што гэта запаведзь «новая».
Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго Езус кажа таксама, што гэта запаведзь «новая». Што гэта значыць? Ці гэтая запаведзь была раней невядомая? Не. «Новая» - значыць «для новых часоў». Аб чым тут iдзе гаворка?

27 Езус памёр за нас, таму што палюбіў нас у найвышэйшай ступенi

28 Тою ж любоўю і мы павінны любіць адзін аднаго, каб споўніць «новую» запаведзь. Кожны з нас ёсць чалавекам, i мы не маем гэткай любовi, як Ён.

29 Але мы шчаслівыя, бо з’яўляючыся хрысціянамі, мы яе атрымаем
Але мы шчаслівыя, бо з’яўляючыся хрысціянамі, мы яе атрымаем. Святы Дух напоўнiць ёю нашыя сэрцы і сэрцы ўсіх вернікаў.

30 Дзякуючы гэтай адной-адзінай Божай любові, якую атрымлiваем, iснуе падабенства паміж Айцом, Сынам і намi, хрысціянамi. Менавіта гэтая любоў уводзiць нас у Святую Троiцу. Гэтая любоў робiць нас дзецьмі Бога.

31 Менавiта гэтая любоў злучае неба і зямлю

32 Хiба вас туды не цягне? Хіба жыццё хрысціянаў не здаецца вам прыгожым і годным падзiву?

33 Pubblicata in Città Nuova 1980/8, pp.40-41.
„Новую запаведзь даю вам, каб вы любiлi адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любiце адзін аднаго.” Testo di Chiara Lubich Pubblicata in Città Nuova 1980/8, pp Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) * * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su


Scaricare ppt "СЛОВА ЖЫЦЦЯ Красавiк 2014."

Presentazioni simili


Annunci Google