СЛОВА ЖЫЦЦЯ Студзень 2012
Як кожны год, ад 18 да 25 студзеня ў розных кутках зямлі адзначаецца Тыдзень малітвы за еднасць хрысціянаў, тым часам, як у іншых краінах ён адбываецца на свята Спаслання Святога Духа. Тэма на гэты Тыдзень малітвы 2012 г. узята з Ліста Святога Паўла да Карынцянаў (пар. 1 Кар 15, 51-58): "Перамененыя перамогай Езуса Хрыста". Прапануем на Слова Жыцця гэты текст К'яры, у якім яна каментуе верш з Ліста да Каласянаў 3,1 і які , як нам здаецца, адпавядае выбранай тэме.
«Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога» (Кал 3,1)
Гэтыя словы, звернутыя Святым Паўлам да супольнасці ў Калосах, гавораць нам, што існуе такі свет, у якім валадарыць сапраўдная любоў, поўная еднасць, справядлівасць, супакой, святасць, радасць; свет, куды грэх і сапсаванасць не могуць ужо ўвайсці; свет, дзе Божая воля выканана дасканала.
Гэта свет, да якога належыць Езус Гэта свет, да якога належыць Езус. Свет, які Ён адхіліў перад намі сваім уваскрасеннем, прайшоўшы праз жорсткае выпрабаванне цярпення.
«Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога»
І мы - як кажа Святы Павел - не толькі пакліканыя да гэтага свету Хрыста, але ўжо да яго належым.
Вера нам гаворыць, што праз хрышчэнне мы сталіся далучаныя да Хрыста і таму прымаем удзел у Ягоным жыцці, у Ягоных дарах, у Ягонай спадчыне, у Ягонай перамозе над грахом і над сіламі зла - мы сапраўды з Ім уваскрэслі.
Але ў адрозненне ад душаў Святых, якія ўжо дасягнулі мэты, наша прыналежнасць да гэтага свету Хрыста - няпоўная і нераскрытая, і асабліва - нетрывалая і неканчатковая.
Пакуль жывем на гэтай зямлі, мы падданыя тысячам небяспек, цяжкасцяў і спакусаў, якія могуць нас пахіснуць, могуць запаволіць нас на шляху ці нават адхіліць яго ў бок фальшывых мэтаў.
«Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога»
І цяпер зразумелы заклік Апостала: «шукайце тое, што ўвышыні». І цяпер зразумелы заклік Апостала: «шукайце тое, што ўвышыні».
Старайцеся выйсці, не фізічна, але духоўна, з гэтага свету, пакіньце яго правілы і прагненні, каб дазволіць думкам і пачуццям Езуса кіраваць вамі ў кожнай сітуацыі.
"Тое, што ўвышыні" азначае Закон Вышынь - Закон Нябеснага Валадарства, які Езус прынёс на зямлю і прагне, каб мы ўжо цяпер ім жылі.
«Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога»
Як жа жыць гэтым Словам Жыцця?
Яно пабуджае нас не задавальняцца сярэдненькiм жыццём, складзеным з паўмер і кампрамісаў, але з дапамогай Божай ласкі старацца жыць згодна з Законам Хрыста.
Яно пабуджае нас сведчыць у нашым асяроддзі аб прынесеных Езусам на зямлю каштоўнасцях: гэта можа быць дух згоды і супакою, служэння братам, паразумення і прабачэння, сумленнасці, справядлівасці, бездакорнасці ў нашай працы, вернасці, чысціні, пашаны да жыцця і г.д.
Як бачым, праграма - шырокая, як жыццё Як бачым, праграма - шырокая, як жыццё. Але каб не застацца ў неакрэсленасці, у гэтым месяцы будзем жыць па тым Законе Езуса, які падсумоўвае ў сабе ўсе іншыя: бачыць у кожным браце Хрыста і служыць Яму.
Ці ж не гэта будзе ад нас патрабавана ў канцы нашага жыцця? Ці ж не гэта будзе ад нас патрабавана ў канцы нашага жыцця?
«Калі вы ўваскрослі з Хрыстом, то шукайце тое, што ўвышыні, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога» (Кал 3,1) “Parola di Vita”, pubblicazione mensile del Movimento dei Focolari. Testo di: Chiara Lubich, scritta nel giugno 1988 Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) Questo commento alla Parola di Vita è tradotto in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni www.focolare.org Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org (da dove si può scaricare)