СЛОВO ЖЫЦЦЯ Лiпень 2014
“Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.” (Мц 18,19-20)
Гэта адно з тых словаў Езуса, якія - на мой погляд - найбольш кранаюць сэрца. Так шмат мы маем патрэбаў ў жыцці, так шмат добрых і справядлiвых жаданняў, якія не ведаем, як задаволіць, якiя не можам ажыццявiць!
Мы глыбока перакананыя, што толькі ўмяшальніцтва з Вышыняў, толькi ласка з нябёсаў можа даць нам тое, чаго мы так горача хочам ўсёю сваёй істотай.
I вось вы менавiта чуеце, як Езус з цудоўнай яснасцю, з абсалютнай упэўненасцю, у якiх ёсць i надзея, і абяцанне, прамаўляе словы:
“Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.”
Напэўна чытаем у Евангеллі, што Езус шмат разоў раiў маліцца і навучаў, што трэба рабіць, каб малiтва споўнiлася. Але тая малiтва, на якую мы сёння звяртаем увагу, яна сапраўды асаблівая. Для таго, каб быць пачутай, яна патрабуе большай колькасці людзей, патрабуе супольнасці.
Езус кажа: "Калі двое з вас. ". Двое Езус кажа: "Калі двое з вас ...". Двое. Гэта самая маленькая лiчба, якая стварае супольнасць. Для Езуса, такім чынам, не важна, колькі ёсць вернікаў, але важны сам факт, што той, хто моліцца не адзiн.
Вядома, што ў габрэйскай рэлігіi - як вы, напэўна, чулі, - Бог шануе малітвы супольныя, але тут Ісус кажа нешта новае; "Калі двое з вас ... будуць просiць згодна." Ён хоча, каб было некалькі чалавек, але хоча, каб яны былі адзіныя, падкрэслівае іх аднадумнасць: Ён хоча, каб склаўся адзіны голас.
Яны, вiдавочна, павінны быць узгоднены просьбай, якую хочуць прадставіць, але гэтая просьба павінна ў першую чаргу выплываць са згодных сэрцаў. Езус менавiта сцвярджае, што ўмоваю таго, каб атрымаць жаданае, з'яўляецца ўзаемная любоў паміж людзьмі.
“Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.”
Магчыма, прычына ў тым, што яна больш ачышчаная. Можаце запытацца: "Але чаму малітва, узнесеная ў адзінстве, хутчэй прыйдзе да Айца?" Магчыма, прычына ў тым, што яна больш ачышчаная.
Менавiта таму, што такая малітва не зводзіцца толькi да слёзных просьбаў, што хутчэй нагадваюць жабракоў перад царом, чым дзяцей перад бацькам?
У адрозненне ад гэтага, тое, пра што просiм разам з іншымі, вядома, менш забруджана ўласнай карысцю. У адзінстве з іншымі мы больш схiльныя суперажываць іхнiм патрэбам, спачуваць ім.
Больш за тое, два ці тры чалавекі лепш зразумеюць, аб чым прасіць Айца.
Таму калі мы хочам, каб наша малітва была пачутая, лепей прытрымлівацца менавіта таго, што кажа Езус:
“Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.”
Сам Езус кажа нам, на чым палягае сакрэт гэтай малітвы Сам Езус кажа нам, на чым палягае сакрэт гэтай малітвы. Ён змешчаны ў словах "сабраныя ў імя Маё". Калі мы з’яднаныя менавiта так, Ён прысутнічае сярод нас, і ўсё, аб чым мы просім разам з Ім, атрымлiваецца лягчэй.
Як бы Езус, прысутны там, дзе ўзаемная любоў яднае сэрцы, просіць Айца аб ласцы разам з намі. Ці можаце вы ўявіць сабе, каб Айцец не паслухаў Езуса? Айцец і Хрыстус ёсць адзіным.
Гэта здаецца вам незвычайным. Цi вы няўпэўненыя
“Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.”
Вядома хацелася б ведаць, аб чым мы павінны прасiць, чаго б хацеў Езус.
Таму ўключыце гэтую малітву ў праграму свайго жыцця Таму ўключыце гэтую малітву ў праграму свайго жыцця. Магчыма, вашай сям'i, вам самім, вашым сябрам, суполцы, да якой вы належыце, вашай айчыне, навакольнаму свету не хапае так шмат рэчаў, проста таму, што вы не прасілi пра гэта.
Узгаднiце са сваімі блізкімі, з кімсьці, хто разумее вас і падзяляе тыя ж ідэалы, і калі ўпэўнiцеся ва ўзаемнай любові, пра якую распавядае Евангелле, то паяднаныя маліцеся разам.
Горача маліцеся: прасiце падчас літургіi; прасіце ў любым месцы; прасiце перад тым, як прымаць рашэнне; прасіце аб усім.
Толькi не дазвольце, каб Езус , які даў вам такія магчымасці, быў расчараваны з-за вашай легкадумнасцi.
Няхай людзі пачнуць больш ўсміхацца, хворыя атрымаюць надзею, дзеці будуць расці ў большай бяспецы, няхай будзе больш згоды ў сямейных колах, няхай вялікія праблемы вырашаюцца ў хатняй цiшы...
А вы будзеце прынятыя да неба, бо малітва за патрабуючых з'яўляецца адной са справаў міласэрнасці, пра якія нас запытаюць на Апошнiм Судзе.
“Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.” Testo di Chiara Lubich, Pubblicata su Città Nuova 1981/15-16, pp.40-41. Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia) * * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni www.focolare.org Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org